У пятніцу, 14 кастрычніка, партыя «Нацыянальны корпус», створаная на аснове арганізацый «Азова», правядзе першы з'езд. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце корпуса «Азова».
«14 кастрычніка ў Пятніцу ў Кіеве па адрасе Грынчанкі 7 (Дом Архітэктара) у 11.00 адбудзецца ўрачысты з'езд палітычнай партыі Нацыянальны корпус», — сказана ў паведамленні.
«Ініцыятыўную групу новай палітычнай партыі складаюць сябры грамадскай арганізацыі Грамадзянскі корпус Азоў, ветэраны палка Азоў Нацыянальнай гвардыі, валанцёры, патрыёты Украіны», — гаворыцца ў тэксце паведамлення.
Таксама ў гэты дзень прадстаўнікі «Азова» правядуць марш у цэнтры Кіева.