Магчымае абранне прэзідэнтам ЗША рэспубліканца Дональда Трампа будзе ўяўляць небяспеку міжнароднага маштабу, заявіў вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зэйд Раад аль-Хусэйн.

Па словах прадстаўніка ААН, шэраг выказванняў Трампа адносна неабароненых сацыяльных груп выклікае сур'ёзную занепакоенасць і глыбокую трывогу.

«Калі Дональд Трамп будзе абраны з улікам таго, што ён ужо сказаў, я думаю, што, без сумненняў, гэта будзе небяспечная сітуацыя з міжнароднага пункту гледжання», — заявіў Зэйд Раад аль-Хусэйн.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека таксама адзначыў, што раней Трамп з ухвалай выказваўся пра ўжыванне катаванняў — практыку, якая забароненая міжнародным заканадаўствам.

Як стала вядома на мінулым тыдні, у верасні Расія падала скаргу ў ААН у сувязі з выказваньнямі Зэйда Раад аль-Хусэйна ў адрас кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа.

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін тады заявіў, што Зэйд Раад аль-Хусэйн, на думку Масквы, «час ад часу пераходзіць межы», крытыкуючы «некаторых лідараў дзяржаў і ўрадаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?