Падчас праверкі баявой падрыхтоўкі атамная падводная лодка «Навамаскоўск» запусціла міжкантынентальную балістычную ракету (МБР) «Сінява», гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі.

Падводная лодка запусціла ракету «з акваторыі Баранцава мора па палігоне Кура на Камчатцы», удакладнілі ў ведамстве. Стральба была прызнана паспяховай.

Запуск ракеты паказаў «высокі ўзровень гатоўнасці» падводных сіл Паўночнага флоту.

Ракета «Сінява» стала трэцяй балістычнай ракетай, якую расійскія ўзброеныя сілы запусцілі на працягу дня.

Да гэтага ракету запусцілі з падводнай атамнай лодкі «Георгій Пабеданосец». Ракета была выпушчаная з Ахоцкага мора па палігоне ў Архангельскай вобласці.

Пазней запуск ракеты быў зроблены з касмадрома Плясецк. Вучэбная баявая часць «з зададзенай дакладнасцю патрапіла ва ўмоўную цэль на палігоне на паўвостраве Камчатка», гаварылася ў паведамленні Мінабароны. На гэты раз гаворка ішла пра запуск балістычнай ракеты РС-12м «Таполя».

У канцы верасня падчас запуску ракет «Булава» з падводнай лодкі адна з іх самаліквідавалася ў палёце. Ракеты былі выпушчаныя з падводнага крэйсера стратэгічнага прызначэння «Юрый Далгарукі» па палігоне Кура на Камчатцы. Абедзве ракеты выйшлі з шахт падводнай лодкі ў штатным рэжыме і па зададзенай траекторыі, удакладняла Мінабароны РФ.

«Другая ракета пасля выканання першага этапу палёту самаліквідавалася», — удакладнялася ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?