Аляксандр Мендаль, які быў затрыманы пры распаўсюдзе ўлётак і правёў у пастарунку ля 4 гадзінаў, на судзе запатрабаваў адваката. У выніку суд быў адкладзены на 20 кастрычніка, паведамляе сайт арганізацыі. 

Актывіст «Руху» быў затрыманы міліцыяй сёння, 12 кастрычніка, пад час распаўсюду ўлётак, у якіх утрымлівалася інфармацыя пра фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах. Аляксандр Мендаль быў дастаўлены ў Першамайскі РУВД, дзе правёў блізу 4 гадзінаў.

«Я паскардзіўся міліцыянтам, што ў мяне баліць жывот, але мне сказалі, што зацягнуць у машыну сілай і павязуць на суд», — распавёў актывіст.

Па ягоных словах, ён адмовіўся падпісаць пратакол, бо не згодны з ім. У паперах было адзначана, што ён абвінавачваецца ў парушэнні артыкула 22.9 КоАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). У пратаколе было сказана, што ён незаконна распаўсюджваў прадукцыю СМІ, якая не ўтрымлівала выходных дадзеных.

Міліцыянты не называлі час правядзення судовага паседжання і хаця і не адмаўлялі ў праве на адваката, але адразу пасля тэлефанавання з пытаннем аб ім Мендаля павезлі на суд.

На паседжанні актывіст Руху заявіў хадайніцтва пра адваката, і разгляд справы быў адкладзены на 20 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру