Пра гэта лідар Маладога Фронту напісаў у Фэйсбуку.

«Працягваецца збор подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг (электронная петыцыя тут), але з сёньняшняга дня на кожным пікеце пачынаецца збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ». Дадзены артыкул, тлумачыць Дашкевіч, адзін з дзевяці, якія суд прызнаў экстрэмісцкімі, што і інкрымінуецца Эдуарду Пальчысу ў віну. «Мы абралі гэты артыкул для падпісаньня, бо, па-першае, ён самы лаканічны, а па-другое, менавіта за супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Украіне Эдуард Пальчыс і быў заваблены ў Расею і там арыштаваны», — піша ён.

Плянуецца, што заўтра, перад пачаткам суда адвакат Эдуарда будзе хадайнічаць далучыць падпісаны іншымі людзьмі артыкул «5 прычын…» да матэрыялаў крымінальнай справы.

13 кастрычніка ў Мінску стаіць пяць пікетаў, на якіх можна паставіць свой подпіс за #нашсцяг і адначасна пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Україна пераможа РФ».

1. Выхад з метро Купалаўская/Кастрычніцкая ў бок універсама «Цэнтральны» (з 14:00 да 21:00).

2. Выхад з метро пл. Якуба Коласа ў бок Камароўскага рынка (з 14:00 да 20:00).

3. Выхад з метро пл. Незалежнасьці ў бок вакзала і ст. Дружная (з 14:00 да 20:00).

4. Выхад з метро Інстытут Культуры ў бок дома быта і чыгуначнай станцыі (з 15:00 да 20:00).

5. Выхад з метро Каменная горка ў бок крамы «Мацярык» (з 17:00 да 21:00).

* * *

14 кастрычніка Мінскі гарадскі суд пачне разглядаць крымінальную справу аўтара сайта 1863x.com. Эдуарда Пальчыса вінавацяць у распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў (арт. 343 КК).

Пальчыс быў затрыманы ў Расіі, потым перададзены ў Беларусь, і ўжо 9 месяцаў, колькі ішло следства, знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітзняволеным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0