Жыхар Гомеля скочыў з пешаходнага моста над Лебядзіным ставам.

12 кастрычніка ў 13.52 у Гомельскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены жыхар абласнога цэнтра 1986 года нараджэння. Пацярпелы меў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і пералом костак таза.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, 30-гадовы гамяльчанін — студэнт адной з ВНУ, ён скочыў з пешаходнага моста над Лебядзіным ставам у гарадскім парку. Міліцыя праводзіць праверку, высвятляе матывы і абставіны парасуіцыду.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, да таго, як скочыць з моста, малады чалавек парэзаў сабе вены. Суіцыд хацеў учыніць з-за непрыемнасцяў у асабістым жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?