У Мінску ад 21 кастрычніка ў арт-кінатэатры «Тытан» (пр-т Дзяржынскага, 104) распачнецца фестываль новага беларускага кіно «Bulbamovie».

На ўдзел у «Bulbamovie-2016» было пададзена 64 заяўкі (год таму было 47). Цікавасць да кінафестывалю з кожным годам расце як у аўтараў, так і ў гледачоў.

«Летась людзі былі вымушаныя сядзець на падлозе, але цяпер хопіць месца кожнаму», — адзначыў Максім Жбанкоў, які з’яўляецца праграмным дырэктарам «Bulbamovie» з беларускага боку.

«Летась людзі былі вымушаныя сядзець на падлозе, але цяпер хопіць месца кожнаму», — адзначыў Максім Жбанкоў, які з’яўляецца праграмным дырэктарам «Bulbamovie» з беларускага боку.

Польска-беларускае журы адабрала 24 фільмы конкурснай праграмы: 12 мастацкіх, 5 дакументальных і 7 анімацыйных. Акрамя конкурсных фільмаў, плануецца дзве пазаконкурсныя прэм’еры: дакументальная стужка «Беларускія песні: традыцыя адлегласці» (рэжысёр Арцём Лобач) і мастацкі кінаальманах «Хранатоп. Танатас і Эрас».

Узнагароды сёлета адпавядаюць адабраным фільмам і маюць тры намінацыі: мастацкае кіно, дакументальнае кіно і анімацыя. Асобна будзе прысуджаны прыз за найлепшы гук і прыз глядацкіх сімпатый.

Таксама арганізатары прэзентавалі своеасаблівую статуэтку, якая сімвалізуе перамогу і тарку для бульбы:

Фестываль працягнецца тры дні, у апошні дзень для тых, хто не патрапіў, будзе паўторны паказ фільмаў-пераможцаў. Квіткі на фестываль можна набыць ужо сёння ў касах кінатэатра.

«Bulbamovie» — штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага беларуса Януша Гаўрылюка пры падтрымцы польскіх і беларускіх кінарэжысёраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве, з мінулага году — яшчэ і ў Мінску. Фестываль стымулюе экранны пошук незалежных беларускіх аўтараў і кіно і пашырае міжнародныя кантакты кінематаграфістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?