Пятро Парашэнка і Франсуа Алянд дамовіліся аб працягу кансультацый у Мінску на ўзроўні дыпламатычных дарадцаў кіраўнікоў дзяржаў «нармандскага фармату». Пасля іх «на наступным тыдні лідары Украіны, Францыі і Германіі правядуць тэлефонную канферэнцыю», паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны ў чацвер, 13 кастрычніка, па выніках тэлефоннай размовы ўкраінскага і французскага прэзідэнтаў.

У тэлефоннай размове з Парашэнкам 13 кастрычніка Алянд заявіў аб неабходнасці падвоіць намаганні па рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей, у прыватнасці, у галіне бяспекі і палітычнай сферы. Ён мяркуе, што можа быць «хутка распрацаваная дарожная карта для ўсіх удзельнікаў канфлікту, якая дакладна вызначае этапы, якія павінны, у канцы працэсу, прывесці да аднаўлення кантролю Украіны над сваёй мяжой з Расіяй», сказана ў тэксце заявы, апублікаванай на сайце прэзідэнта Францыі.

Кіраўнік французскай дзяржавы таксама заявіў пра гатоўнасць правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні з удзелам Расіі для абмеркавання ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ва Украіне. «Прэзідэнт падкрэсліў, што ў бліжэйшыя дні гатовы будзе узяць удзел у новай сустрэчы ў «нармандскім фармаце», якая павінна задаць вырашальны імпульс для выхаду з крызісу», — паведамілі ў адміністрацыі французскага прэзідэнта па выніках тэлефоннай размовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?