Двухдзённы форум стане працягам сакавіцкіх дыскусій пра актуальныя для Расіі праблемы і міжнародную палітыку, кажуць арганізатары. Па іх дадзеных, у форуме возьмуць удзел расійскія палітыкі, публіцысты, журналісты, актывісты грамадзянскай супольнасці, дзеячы культуры, міжнародныя эксперты.

Delfi (K.Pansevič)

Будуць абмяркоўвацца палітычная, эканамічная, сацыяльная сітуацыя ў Расіі, вынікі выбараў у Дзярждуму, гаворка таксама пойдзе аб адносінах Расеі з Захадам, пра грамадства і дыктатуры, пра спосабы супраціву ўладам, карупцыі, клептакратыі і аб тым, як магла б выглядаць Расія пасля сыходу з улады цяперашняга прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

«Адна з галоўных мэтаў форуму — фарміраванне інтэлектуальнай альтэрнатывы рэжыму В. Пуціна, альтэрнатывы, на падставе якой можна было б будаваць новую еўрапейскую Расію», — кажуць арганізатары форуму.

На мерапрыемстве ў Вільні чакаюць вядомага лідара расейскай апазіцыі, былога чэмпіёна свету па шахматах Гары Каспарава, палітолага і публіцыста Андрэя Піанткоўскага, былога віцэ-прэм'ера Расіі Альфрэда Коха, журналіста Машу Гесэн, адваката Надзеі Саўчанка і групы Pussy Riot Марка Фейгіна, былога дарадцы прэзідэнта У. Пуціна Андрэя Іларыёнава і інш.

Сёння з арганізатарамі форуму сустрэнецца міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Першы Форум свабоднай Расеі адбыўся ў Вільні ў сакавіку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?