Самы вялікі ў Еўропе перакулены дом збудавалі ў Літве. Знаходзіцца незвычайная пабудова ў Парку дыназаўраў у Радайляй недалёка ад Клайпеды.

Дом плошчай 270 кв. м. цалкам абсталяваны для рэальнага пражывання сям'і з шасці чалавек. Але пастаянных жыхароў там не будзе — галава можа пайсці кругам нават ад нядоўгага знаходжання ў незвычайным будынку.

Такія дамы ўжо існуюць і ў іншых краінах Еўропы: Польшчы, Германіі, Фінляндыі. У Беларусі, дарэчы, таксама ёсць свой перакулены дом, які знаходзіцца ў «Дукорскім маёнтку» пад Мінскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0