Складанка пераробак і жывых варыянтаў ужо вядомых песень «безьбілетнікаў», выдадзеная наўздагон моцным і пасьпяховым CD і DVD‑рэлізам. Відаць, з мэтаю посьпех падмацаваць і лішнюю капейчыну атрымаць:).

У музычным сэнсе гэты дыск падаўся болей разнастайным і прывабным з музычнага гледзішча, чым уласна нумарныя альбомы каманды.

Аранжыроўкі некаторых гітоў сталі болей лагоднымі і мякчэйшымі («Две лодки», «Никогда не умирай»), а недзе, наадварот, крыху гітарнага драйву дадалі («Место для тебя») ці яшчэ большага трагізму (тэлефонная вэрсія «Нарисована» — у саўндтрэк фільму пра наркаманаў!).

Пэўна, што задумвалася гэтая ўся мяшанка дзеля галоўнай рэчы — каб выдаць кавэр на Wonderful life. І па праўдзе, «Странную жизнь» ня сорамна паказаць. Віталік не папсаваў арыгіналу ды яшчэ выканаў так, што хочацца паверыць нібы гэтая рэч — ягоная.

Прыемнасьць пры канцы — некалькі вядомых твораў з жывога выступу. Рэдкі выпадак, калі live‑version ад беларускага гурту можа парадаваць якасьцю выкананьня і запісу.

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0