Амерыканскі рэжысёр і сцэнарыст Квенцін Таранціна на майстар-класе на фестывалі Lumiere ў Ліёне заявіў, што рыхтуе маштабны праект, прысвечаны 1970-м гадам. Асабліва рэжысёра цікавіць пачатак 1970-х.

Па словах Таранціна, ён ужо рыхтуецца да працы над праектам апошнія чатыры гады. Нягледзячы на гэта, Квенцін дагэтуль не вызначыўся з тым, як будзе выглядаць канчатковы варыянт яго прац. «Ці збіраюся я напісаць кнігу? Можа быць. Ці будзе гэта падкаст з шасці частак? Можа быць. Поўнаметражны дакументальны фільм? Можа быць», — сказаў рэжысёр, адзначыўшы, што ў бліжэйшы час ён вызначыцца.

Адказваючы на пытанне, чаму яго цікавіць менавіта пачатак 1970-х, Таранціна адзначыў, што лічыць гэты год пераходным для сусветнага кінематографа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?