Пра гэта паўабаронца зборнай Беларусі сказаў Спорт‑Экспрессу. Артыкул надрукаваны ў сёньняшнім нумары

«Расея ўсё мацней, гэта быў яе найлепшы матч на турніры [са зборнай Швэцыі]. Са швэдамі хлопцы паказалі ня проста выдатную гульню, але высокі міжнародны ўзровень. Цяпер трэба пацьвердзіць кляс у наступнай сустрэчы — з Галяндыяй. Калі камандзе гэта ўдасца, то трэба будзе зьняць перад ёй капялюш. (…) У сераду ўвечары ўсё стала зразумелым: Расея ня проста ідзе ў футбольную Эўропу, а ўжо заваёўвае яе.

(…) Так, Галяндыя моцная, але ўрэшце, у адным‑адзіным матчы можна адолець любога суперніка. На мой погляд, вельмі добра, што галяндцаў лічаць фаварытамі — ім ёсьць што губляць. Але колькі ўжо разоў футбол рабіў сюрпрызы. Але не лічу, што Расея ў гэтай гульні, такі ўжо аўтсайдэр.

Мне прыемна, што ў прынцыпе мой прагноз на матч са швэдамі пацьвердзіўся. Казаў, што Расея выйграе 2:1, а выйшла — 2:0. Крыху памыліўся. (…) Упэўнены, што на табло будзе лік 2:1 пасьля матчу Расея — Галяндыя. Прычым на карысьць каманды Хідынка. Адназначна.

Поўны варыянт артыкулу

Матч Расея — Галяндыя пройдзе ў суботу, 21 чэрвеня. Пачатак трансьляцыі а 21:30 на АНТ.

Сёньня, у пятніцу, Харватыя — Турцыя (21:45).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0