Суд над блогерам Эдуардам Пальчысам працягнецца 17 кастрычніка. Другое пасяджэнне па справе прызначана на 10 гадзін раніцы панядзелка, паведаміла БелаПАН Вікторыя Пальчыс — жонка абвінавачанага.

«Сёння мяне выклікалі ў залу суда ў якасці сведкі, але адразу папярэдзілі пра адказнасць за выдаванне інфармацыі», — сказала яна. Вікторыя пацвердзіла, што сёння бачыла мужа ўпершыню з канца студзеня, калі ён быў затрыманы ў Бранскай вобласці пры перасячэнні расійска-ўкраінскай мяжы.

Вікторыя Пальчыс не запрошана на наступнае пасяджэнне суда. «Для мяне больш не было павестак», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0