У Брэсце асуджаны былы салдат тэрміновай службы, які здзекаваўся са сваіх таварышаў па службе, паведаміла загадчыца сектара па крымінальных справах абласнога суда Марына Скалковіч.

На лаве падсудных малады чалавек апынуўся за вымагальніцтва, а таксама парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі. Суд Маскоўскага раёна Брэста, разгледзеўшы справу, прызнаў былога салдата тэрміновай службы вінаватым у здзяйсненні злачынстваў прадугледжаных ч.1 ст.208 і ч.2 ст.443 КК РБ. За патрабаванне перадачы маёмасці пад пагрозай прымянення гвалту да пацярпелага, а таксама неаднаразовы здзек з байца, які не знаходзіўся ў яго падначаленні, злачынцу прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1,5 года з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Малады чалавек падаў апеляцыю, якую сёння разглядзела судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда. Пасля праверкі прысуд суда Маскоўскага раёна прызнаны законным, абгрунтаваным і справядлівым. Ён набыў законную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?