Дрэвы — нiбыта васковыя ў нерушнай ранiшняй золi.
Нейкай вяршалiне ўспыхнуць, здаецца, праменя даволi.
Ды не сьпяшаецца сонца адсунуць туманаў фiранку —
скончыўся год паляводчы i на беларускiм фальварку.

Поўнiць паветра i душы пранiзьлiвы восеньскi смутак.
Мала мужыцкага веку дазнацца за што i чаму так.
Ледзь раскурылася люлька, — мiнаючы выспы i ляды,
дым тытунёвы сплывае на бераг ягонай Элады…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?