У Мінску загінуў інвалід у выніку наезду на яго аўтамабіля на дваровай тэрыторыі, паведаміў выконваючы абавязкі начальніка аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Сёння ў 12.20 паступіла паведамленне ад відавочцаў ДТЗ, якое адбылося ў двары жылога дома па вул. Асіпенкі. Жанчына 1961 года на аўтамабілі «Таёта», рухаючыся заднім ходам, здзейсніла наезд на мужчыну 1963 г., які памёр на месцы здарэння.

Пацярпелы пражываў на адной пляцоўцы са сваякамі жанчыны-кіроўцы, якіх тая прыехала наведаць. Па словах жыхароў дома, загінулы мужчына быў інвалідам.

Сяргей Заранік дадаў, што жанчына, якая збіла яго, па знешніх прыкметах была цвярозай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?