З новага года беларусы і турысты, якія будуць ехаць з Еўрасаюза ў Беларусь, не змогуць купіць бяспошлінныя тавары ў Duty free.

delfi.lt

Інфармацыю пацвердзіла начальніца аддзела камунікацый мытнай службы Літвы Генрыка Рукшынене. Яна паведаміла, што забарону бяспошліннага гандлю на аўтадарожных пропусках на знешніх межах ЕС выклікала дырэктыва Еўрасаюза. Duty free застануцца толькі ў аэрапортах.

У літоўскім Duty free беларусы маглі купіць элітныя алкагольныя напоі, парфумерыю сусветных брэндаў. Кошт блока беларускіх цыгарэт у крамах бяспошліннага гандлю пачынаецца ад 3,3 еўра (крыху танней, чым у крамах), а правозіць у Беларусь можна 10 пачкаў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ліквідацыя крам звязаная з незаконным абаротам у крамах алкаголю і цыгарэт. Падобная прычына ўжо «закрывала» крамы бяспошліннага гандлю на межах з беларускага боку. З 2007 годзе Duty free засталіся толькі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Аднак праз шэсць гадоў, у лістападзе 2013 года, крамы аднавілі працу. У асартыменце з'явіліся тавары беларускай вытворчасці, купляць сталі з пашпартам, талонам і пад прыцэлам камер відэаназірання.

Дарэчы, не выключана, што пасля закрыцця «шопа» у пункце пропуску Прывалка — Райгардас, Duty free з'явіцца з беларускага боку.

Нагадаем, па дзейных нормах, у Беларусь з Еўропы паўналетнім можна ўвозіць не больш за 200 цыгарэт (10 пачкаў) і 3 літры алкаголю. Тыя, хто едзе на аўтамабілі часцей за адзін раз на тыдзень, могуць везці літр, а раварысты — 0,5 літра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?