Кірыл Швец.

Кірыл Швец.

Амерыканскі ілюзіяніст Гары Гудзіні (Harry Houdini) паказаў «Кітайскую камеру катаванняў» у 1912-м годзе. Да сёння гэта адзін з самых шакуючых трукаў у свеце. Раней беларусы маглі яго бачыць збольшага ў кіно — фокус прысутнічае, напрыклад, у фільмах «Прэстыж» або «Ілюзія падману». Шанец паглядзець яго жыўцом выпаў у суботу гарадзенцам.

Стым-панкавы спектакль ад фрык-тэатру «Гексаген».

Стым-панкавы спектакль ад фрык-тэатру «Гексаген».

Паўтарагадзіннае шоу «Houdini» паставілі ў абласным драматычным тэатры; гледачоў здзіўлялі фокусамі з галубамі, картамі ды агнём прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі магаў Улад Крываногаў ды Яна Шкалярэнка, прызёр фестывалю ілюзіяністаў у Бангкоку.

Смяротна небяспечны фокус славутага Гары Гудзіні — вызваленне са шкляной скрыні, напоўненай вадой — стала разынкай стым-панкавага тэатральнага перформансу, які суправаджаў шоу ілюзіяў. Выканаў яго малады гарадзенскі ілюзіяніст — Кірыл Швец. «Кепскія хлопцы» накінулі 22-гадоваму магу кайданкі на рукі, металёвы абруч — на тулава, а ногі звязалі ланцугамі, зачыніўшы на восем замкоў.

Трук стогадовай даўніны здзіўляе да сёння.

Трук стогадовай даўніны здзіўляе да сёння.

Затым ілюзіяніста апусцілі ўніз галавой у рэзервуар з вадой ды схавалі «водную турму» пад накідкай. Праз пару хвілін, калі накідка была апушчана, ілюзіяніста там ужо не было. Зверху на шкляной скрыні сядзела дзяўчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?