Беларускаму кнігадруку амаль 500 гадоў. І за гэты час на нашай тэрыторыі былі выдадзеныя тысячы найменняў кніг — папулярных і не вельмі, мастацкіх і публіцыстычных, на мовах, што былі дзяржаўнымі ў розныя часы ў нашай краіне, а таксама на замежных. Яны выдаваліся з рознай інтэнсіўнасцю, на што ўплывалі абставіны і знешнія, і ўнутраныя. І ўсе гэтыя кнігі з’яўляюцца нашай культурнай спадчынай, аднаўленнем, папаўненнем і ўзбагачэннем якой займаецца ўжо сённяшняе пакаленне беларусаў.

З нагоды славутага для нашага народа юбілею, які гістарычна сведчыць пра беларусаў як прагрэсіўную і адукаваную нацыю, Згуртаванне «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменнікаў у межах абвешчанай кампаніі «Пяцісотгоднасць» запрашаюць разам скласці рэйтынг найбольш знакавых кніг за 500 гадоў беларускага кнігадруку.

Арганізатары просяць вызначыць не лепшую, а найбольш важную кнігу для нашай краіны: аўтарскую ці перакладную, рэнесансную ці новачасную, самае галоўнае — тую, што зрабіла ў свой час уплыў на грамадства ці на пэўную сферу і паўплывала на фармаванне беларускай нацыі.

Прапануем як аснову для абмеркавання спіс з 50-ці кніг.

Дапоўніце яго ў каментарах іншымі найменнямі, якія вы лічыце важнымі і якія, на вашу думку, вартыя таго, каб трапіць у 20 самых важных кніг за пяцісотгоддзе. Спіс закрываецца 23 кастрычніка, а 24-га мы абвесцім галасаванне і будзем разам выбіраць ТОП-20 знакавых кніг Беларусі.

1. Францыск Скарына — «Біблія»

2. Фанцыск Скарына — «Малая падарожная кніжыца»

3. Сымон Будны — «Катехізіс»

4. Васіль Цяпінскі — «Евангелле»

5. Мікола Гусоўскі — «Песня пра зубра»

6. «Статут Вялікага княства Літоўскага»

7. Ян Вісліцкі — «Пруская вайна»

8. Андрэй Волан — «Аб палітычнай і грамадзянскай свабодзе»

9. Сімяон Полацкі — «Сад шматколерны»

10. Саламея Пільштынава — «Авантуры майго жыцця»

11. Казімір Лашчынскі — «Трактат аб неіснаванні Бога»

12. Адам Міцкевіч — «Дзяды»

13. Адам Міцкевіч — «Пан Тадэвуш»

14. Ян Баршчэўскі — «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

15. Іван Насовіч — «Слоўнік беларускай гаворкі»

16. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — «Пінская шляхта»

17. Францішак Багушэвіч — «Дудка беларуская»

18. Яўхім Карскі -«Белорусы»

19. Янка Купала — «Жалейка»

20. Якуб Колас — «Новая зямля»

21. Максім Багдановіч -«Вянок»

22. Вацлаў Ластоўскі — «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік»

23. Максім Гарэцкі — «На імперыцялістычнай вайне»

24. Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) — «Адвечным шляхам»

25.Ядвігін Ш. — «Золата»

27. Лукаш Калюга — «Нядоля Заблоцкіх»

28. Натальля Арсеньева — «Пад сінім небам»

29. Андрэй Мрый — «Запіскі Самсона Самсуя»

30. Уладзімір Жылка — «На ростані»

31. Міхась Зарэцкі — «Голы звер»

32. Францішак Аляхновіч — «У кіпцюрах ГПУ»

33. Кузьма Чорны — «Сястра»

34. Сяргей Пясецкі — «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

35. Уладзімір Дубоўка — «Выбраныя творы»

36. Іван Мележ — «Людзі на балоце»

37. Янка Брыль — «Золак, убачаны здалёк»

38. Янка Брыль, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік — «Я з вогненнай вёскі»

39.Васіль Быкаў — «Знак бяды»

40.Міхась Стральцоў — «Выбранае»

41. Уладзімір Караткевіч — «Каласы пад сярпом тваім»

42. Ларыса Геніюш — «Споведзь»

43. Янка Юхнавец — «Яно»

44. Святлана Алексіевіч — «У войны не женское лицо»

45. Мікола Ўлашчык — «Была такая вёска»

 46. Ян Пятроўскі — «Плятон» (кнігі дыялогаў Платона, перакладзеныя з старагрэцкай мовы).

47. Аляксандр Грыцанаў — «История философии» (энцыклапедыя)

48. Рыгор Барадулін — «Здубавецце»

49. Уладзімір Абушэнка — «Основания культурсоциологии»

50.Уладзімір Конан — «Адам Бабарэка»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0