Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ, якім падоўжыў санкцыі ў дачыненні да расіян і расійскіх кампаній і ў той жа час пашырыў спіс асоб, якія падпадаюць пад санкцыі.
Пра гэта гаворыцца ва ўказе, падпісаным прэзідэнтам у панядзелак.
Указам уводзіцца ў дзеянне рашэнне РНБА ад 16 верасня 2016 года «Аб прымяненні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый)»
У сваім рашэнні РНБА падтрымала прапанову аб падаўжэнні і прымяненні санкцый, унесеных Кабмінам, СБУ і НБУ.
У рашэнне РНБА таксама ўключаныя спісы юрыдычных і фізічных асоб, да якіх прымяняюцца санкцыі тэрмінам на адзін год.
У прэс-службе РНБА паведамілі, што 16 верасня спіс асоб, якія трапілі пад санкцыі, быў пашыраны.
«Дадаткова ў санкцыйны спіс уключаныя 335 фізічных і 167 юрыдычных асоб, ідэнтыфікацыйныя дадзеныя па якіх падлягалі дадатковай праверцы», — сказана ў паведамленні.
Ніякіх змен адносна пераліку фізічных і юрыдычных асоб, які быў прыняты на пасяджэнні РНБА 16 верасня 2016, не ўносілася.
Паведамляецца, што дадаткова Парашэнка даручыў падрыхтаваць асобнае рашэнне па санкцыях у дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да правядзення так званых «выбараў у Дзяржаўную Думу РФ» на тэрыторыі анексаванага паўвострава Крым. Гэта тычыцца як «дэпутатаў», так і членаў «выбарчых камісій».
У РНБА абяцаюць рашэнні па гэтым пераліку асоб апублікаваць у бліжэйшы час.