У анексаваным Расіяй Крыме крымскія ветэраны расійскага руху хочуць усталяваць помнік прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.

Getty

Пра гэта паведаміў так званы «крымскі дэпутат» Сяргей Шувайнікаў, перадае «РІАН».

Паводле задумы, Пуцін павінен будзе паўстаць у вобразе капітана карабля, які «прывёў Крым у родную Гавань пасля доўгага плавання».

Збор сродкаў на ўстаноўку помніка ўжо абвясцілі. Усяго хочуць выдаткаваць каля 10 млн рублёў.

Па словах Шувайнікава, помнік-сімвал уяўляе з сябе пастамент, на якім стаіць расійскі капітан за штурвалам карабля.

«Калі атрымаецца і мы зможам сабраць грошы, то помнік усталюем да прэзідэнцкіх выбараў у 2018 годзе, калі не, то, значыць, пасля выбараў, але помнік усё роўна будзе», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0