Акцыя «Салідарнасьць у імя свабоды», прысьвечаня памяці зьніклага экс-міністра МУС Юрыя Захаранкі, доўжылася некалькі хвілінаў. На яе сабралася каля 70 чалавек. Акрамя фотапартрэтаў Захаранкі, удзельнікі акцыі трымалі фотапартрэты Мікіты Сасіма, Аляксандра Бухвостава ды Сяргея Калякіна. Бальшыня ўдзельнікаў была заўважаная раней падчас флэш-мобаў, што, магчыма, і паўплывала на далейшае разьвіцьцё мерапрыемства – як толькі зьявіліся спэцназаўцы, людзі з плякатамі арганізавана сыйшлі з плошчы ў бок цырку. Па дарозе некалькі маладых людзей спрабавалі схавацца на тэрыторыі штабу Ваенна-паветраных сілаў, аднак былі затрыманыя вайскоўцамі ды людзьмі ў цывільным. Яшчэ трое маладых людзей людзі ў цывільным затрымалі на мосьце праз Сьвіслач.

Анатоль Лябедзька быў затрыманы да пачатку акцыі на падыходзе да плошчы. Пры затрыманьні яму парвалі куртку і кашулю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0