«Артыстка тэатра і маці пяці дзяцей Ганна Харланчук пакінула ўсё (на 15 хвілін), каб прыйсьці і падпісацца за бел-чырвона-белы святы #нашсцяг. А што зрабіў/зрабіла дзеля вяртання нацыянальнай сімволікі ты?!» — паэтычна пытаецца ў сваім фэйсбуку Зміцер Дашкевіч.

19 кастрычніка — апошні дзень па зборы подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг, за яго ўнясенне ў спіс нацыянальна-культурных каштоўнасцей. І адначасова вядзецца сімвалічны збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ». 

Дашкевіч паведамляе, што дзеюць наступныя пікеты.

1. Выхад з метро пл. Якуба Коласа — да 20:00.

2. Выхад з метро пл. Незалежнасці ў бок вакзала — да 20:00.

3. Выхад з метро Купалаўская/Кастрычніцкая ў бок універсама «Цэнтральны» — да 22:00.

4. Выхад з метро Інстытут Культуры ў бок чыгункі і Дома быту — з да 20:00.

5. Выхад з метро Малінаўка ў бок гіпермаркета «Прастор» — з 17:00 да 21:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0