Збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці сканчаецца 19 кастрычніка. Зварот у Мінкульт падрымала каля 10 тысяч мінчукоў, кажа адзін з арганізатараў звароту, цясляр Зміцер Дашкевіч.

Зміцер Дашкевіч (справа) на пікеце па зборы подпісаў. 

Зміцер Дашкевіч (справа) на пікеце па зборы подпісаў. 

«Можна казаць аб 10 тысячах подпісаў. Лічба прыкладная пакуль, трэба яшчэ дакладна пералічыць, пераправерыць усё, але каля 10 тысяч мы сабралі, — сцвярджае Дашкевіч. — Подпісы мы перадамо ў Міністэрства культуры. Плюс накіруем электронны зварот аб наданні нацыянальнаму сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Мінкульт і ў Акадэмію навук».

Нагадаем, што акцыя па зборы подпісаў доўжылася месяц — з 19 верасня, Дня Сцяга (19 верасня 1991 года гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай). 

19 кастрычніка — апошні дзень па зборы подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг, за яго ўнясенне ў спіс нацыянальна-культурных каштоўнасцей. І адначасова вядзецца сімвалічны збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера «5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ». 

Дашкевіч паведамляе, што дзеюць наступныя пікеты.

1. Выхад з метро пл. Якуба Коласа — да 20:00.

2. Выхад з метро пл. Незалежнасці ў бок вакзала — да 20:00.

3. Выхад з метро Купалаўская/Кастрычніцкая ў бок універсама «Цэнтральны» — да 22:00.

4. Выхад з метро Інстытут Культуры ў бок чыгункі і Дома быту — з да 20:00.

5. Выхад з метро Малінаўка ў бок гіпермаркета «Прастор» — з 17:00 да 21:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?