На пахаванні Арсена Паўлава смуткуе «місіс Фэйк» расійскіх СМІ.

Чарговы фэйк расійскага тэлебачання заўважыў заснавальнік арганізацыі «Вярніся жывым» Віталь Дэйнега, перадае Цензор.НЕТ. Ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра тое, што ў адным з сюжэтаў пра пахаванне баевіка Матаролы зноў з'явілася актрыса Марыя Ціпко.

«Хлопцы. Я пацталом. Гляджу, значыць, навіну пра «развітанне з Матаролам», і тут такі знаёмы твар … — піша Дэйнега. — Памятаеце гэтую цётачку яшчэ з 14-га? Марыя Ціпко — вечны член секты сведак укрыжаванага хлопчыка. Выканаўца розных роляў для рашаСМІ. А таксама выкрадальніца маскоўскай гуманітаркі і аферыстка. Крываражанка. Знаходзіцца ў вышуку».

Марыя Ціпко прамаўляе з 0:20

Увасабляючы забітую горам данчанку, «актрыса» кажа: «Ён для нас быў родным. Мы яго вельмі ўсе любім. Усім горадам, усім сэрцам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0