З 1 лістапада 2016 года участак рэспубліканскай аўтадарогі Р23 «Мінск—Мікашэвічы» да Слуцка стане платным, паведамілі ў адміністрацыі ГУ «Аўтастрада».

Дарога ад Мінска да Слуцка стане платнай для ўсіх грузавых аўтамабіляў, а таксама для легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных па-за краінамі ЕАЭС (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія). Таксама з 1 лістапада пачне спаганяцца плата за праезд па рэканструяваным участку аўтамагістралі М5 «Мінск—Гомель» ад Бабруйска да Жлобіна.

На трасе будуць дзейнічаць наступныя тарыфы:

  • Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон уключна — 0,040 euro/км;
  • Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 2 восі — 0,090 euro/км;
  • Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 3 восі — 0,115 euro/км;
  • Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тон, 4 восі — 0,145 euro/км.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?