bc-tsmoki.by
Мінскія «Цмокі» стартавалі сёння, 19 кастрычніка, у еўрапейскім баскетбольным турніры Кубак ФІБА.
Гэта як аналаг футбольнай Лігі Еўропы. У баскетбольную Лігу чэмпіёнаў «Цмокі» не трапілі, прайграўшы ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе ізраільскаму «Іроні».
Супернікамі па Кубку ФІБА ў групавым турніры з'яўляюцца літоўскі «Шаўляй», чэшскія «Пардубіцэ» і кіпрскі АПОЭЛ. Каманды мусяць згуляць паміж сабой у два колы.
Першы матч «Цмокі» праводзілі сёння на Falcon Club Arena, што на Пераможцаў, 20, супраць «Шаўляя» і перамаглі з лікам 86:71 (20:19, 26:19, 25:16, 15:17).
Цмокі-Мінск: Джойс (11 + 11 перадач), Мілошавіч (11 + 6 падбораў), Кудраўцаў (10), Гагіч (8 + 11 падбораў), Кіселюс (6 + 6 перадач); Грэй (16 + 6 падбораў + 6 перадач), Лашкевіч (9), Семянюк (6), Мешчаракоў (4), Ульянка (3), Белянкоў (2), Трасцінецкі.
26 кастрычніка ў гасцях «Цмокі» згуляюць супраць «Пардубіцэ», а 2 лістапада дома з АПОЭЛам.
У гэту нядзелю, 23 кастрычніка, «Цмокі» ў іншым турніры — Адзіная ліга ВТБ — гуляюць на сваёй пляцоўцы з эстонскім «Калевам».