У сераду, 19 кастрычніка, прайшлі чарговыя восем матчаў трэцяга тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Marca / RTRPIX
Галоўны матч дня быў згуляны, відаць, у сталіцы Каталоніі. У госці да «Барселоны» прыехаў «Манчэстэр Сіці». Англійскі клуб узначальвае каталонец Пэп Гвардыёла.
«Барса» прыняла былога свайго трэнера зусім не гасцінна. У выніку разгром 4:0. Хет-трык на рахунку Ліянэля Месі.
Прычым у канцы матча Неймар не забіў пенальці на 86-й хвіліне, а потым праз тры хвіліны забіў, галявая перадача ў Месі.
У гэтай жа групе мёнхенгладбахская «Барусія» ў гасцях перамагла «Сэлтык» — 2:0.
Барселона — 12, МанСіці — 4, Барусія М — 3, Сэлтык — 1.
«Арсенал» сёння разграміў «Лудагорац» — 6:0 (хет-трык Месута Азіла). ПСЖ выйграў у «Базэля» — 3:0.
Арсенал, ПСЖ — 7, Базэль, Лудагорац — 1.
***
«Баварыя» з лікам 4:1 разграміла ПСВ, а «Растоў» без Цімафея Калачова прайграў «Атлетыка» — 0:1.
Атлетыка — 9, Баварыя — 6, ПСВ, Растоў — 1.
***
Кіеўскае «Дынама» з Мікітам Корзунам саступіла на сваім полі «Бенфіцы» — 0:2, а «Бешыкташ» вырваў у гасцях перамогу ў «Напалі» — 3:2.
Напалі — 6, Бешыкташ — 5, Бенфіка — 4, Дынама Кіеў — 1.
Матчы 4-га тура пройдуць праз два тыдні. Каманды ў гэтым выпадку памяняюцца гарадамі. Напрыклад, «Барселона» адправіцца ў Манчэстэр.