Радыё «Свабода» пацікавілася, хто стаяў у пікетах за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Як кажа адзін з арганізатараў Зміцер Дашкевіч, зварот у Міністэрства культуры падтрымала амаль 10 тысяч чалавек.

Адзін з арганізатараў збору подпісаў — цясляр Зміцер Дашкевіч.

Раней да збору подпісаў далучаўся нават 91-гадовы ветэран вайны Мікалай Сурын:

Збор подпісаў у пераходзе каля плошчы Якуба Коласа:

На фота: збірае подпісы малады хлопец Канстанцін. Да пікету ён вырашыў далучыцца на наступны дзень пасля таго, як паставіў свой подпіс на бланку. На пікет ён прыйшоў пасля работы і за некалькі гадзін паспеў сабраць каля трыццаці подпісаў. «Мы павінны разумець, што цяперашні дзяржаўны сьцяг прадстаўляе не найлепшы перыяд нашай гісторыі. А нацыянальны беларускі сцяг дагэтуль не мае ніякага статусу».

Раней на Якуба Коласа збіраў подпісы таксама Мікіта Наглін (справа).

Пікет у пераходзе на станцыі метро Малінаўка:

Тут збірае подпісы студэнт аднаго з менскіх ВНУ Арцём. За няпоўныя два дні на гэтым месцы яму ўдалося сабраць больш за 200 подпісаў. 

Збор подпісаў на станцыі метро «Інстытут культуры»:

Сябра Маладога фронту Сяргей Пальчэўскі збірае подпісы ад пачатку кампаніі. На сёння на ягоным рахунку больш за 1600 штук.

«Мы пакажам людзям, што выходзіць на вуліцы з бел-чырвона-белым сцягам і не баяцца — гэта нармальна», — кажа ён.

Наталля Качаноўская, якая прынесла на пікет на станцыі метро «Кастрычніцкая» бланкі з подпісамі, зьбірала іх у сваім доме ды на вуліцах:

«За савецкім часам я нават і не ведала пра бел-чырвона-белы сцяг. Калі пабачыла яго ўпершыню, ён мне вельмі спадабаўся», — кажа Наталля Качаноўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?