Морган Цвангірай адмовіўся ад удзелу ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Зь ягоных словаў, шанцаў на свабодны і справядлівы падлік галасоў больш не засталося. Рэжым прэзыдэнта Робэрта Мугабэ разгарнуў кампанію тэрору пасьля таго як прайграў зь вялікім адрывам першы тур галасаваньня. Мугабэ заявіў, што не аддасьць улады «прыслужнікам калянізатараў» нават калі яны набяруць большасьць галасоў. «Мы не для таго ваявалі за незалежнасьць», - сказаў ён. «Хіба ручка мацнейшая за аўтамат? Мы не дамо зноў заняволіць нашу краіну толькі таму што нехта паставіў крыжык ня супраць таго прозьвішча».

Улады замянілі ў вясковых выбарчых камісіях настаўнікаў на паліцыянтаў. Тым часам вэтэраны вайны за незалежнасьць і тамтэйшыя эрэсэмаўцы распачалі курсы «паскоранага перавыхаваньня», у выніку чаго 65 чалавек загінулі, некаторыя зь іх былі спалены жыўцом. Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек уцяклі з краіны. Цвангірай палічыў, што далейшы ўдзел у выбарах у такіх умовах ня мае сэнсу. Аднак гэта азначае, што выбары падоўжаць 30-гадовае панаваньне Мугабэ.

Цвангірай ня ўдзельнічаў у вайне за незалежнасьць. Ён пачаў палітычную кар'еру як дзяяч прафсаюзаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?