Беларусь прапануе Польшчы супрацоўніцтва ў пытаннях паставак электраэнергіі з будучай АЭС у краіны Еўрасаюза. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам старшыні Рады міністраў, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім.

«Беларусь плануе ў 2018 годзе ўвесці першы энергаблок атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Лічу, мы маглі б вельмі добра супрацоўнічаць у пытаннях пастаўкі электраэнергіі з Беларусі ў Еўрапейскі саюз, і польскі бок мог бы скарыстацца гэтай электраэнергіяй або ажыццяўляць транзіт яе далей у Еўрапейскі саюз, - сказаў кіраўнік беларускага ўрада. - Гэта тэма актыўна ў свой час вывучалася, і, я лічу, яна мае перспектыву».

Супрацоўніцтва ў энергетыцы можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння дзвюх краін, адзначыў Андрэй Кабякоў.

Беларусь разлічвае на актывізацыю і сур'ёзнае развіццё ўзаемаадносін з Польшчай. У гэтым годзе краіны актывізавалі двухбаковы дыялог. Новы імпульс атрымала міжведамаснае супрацоўніцтва, перш за ўсё паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ўладамі прыгранічных рэгіёнаў. Урад Беларусі чакае развіцця далейшага ўзаемавыгаднага партнёрства з Польшчай і пры гэтым прапануе вызначыць кропкі росту для павелічэння тавараабароту. «Мы хацелі б, каб вынікам нашай работы стала знаходжанне новых кропак росту, якія садзейнічалі б павелічэнню нашага гандлёвага абароту», - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?