Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч занепакоеная рашэннем уладаў Латвіі дэпартаваць супрацоўніцу агенцтва «Расія сёння» Элу Таранаву, паведамляе ВВС.
Як гаворыцца ў заяве Міятавіч, латвійскія ўлады павінны дакладна разабрацца ў гэтай сітуацыі. «Я занепакоеная тым, што такая абмежавальная мера ў дачыненні да супрацоўнікаў СМІ можа негатыўна адбіцца на свабодзе прэсы», — адзначыла яна.
Нагадаем, на мінулым тыдні шэф-прадзюсарка інфармагенцтва «Расія сёння» Эла Таранава, якая прыехала ў Юрмалу для асвятлення канферэнцыі «Балтыйскі форум», была затрыманая ўладамі Латвіі і выправаджаная з краіны.
0
0
0
0
0
0