У панядзелак Люблінскі суд прысудзіў чатырох удзельнікаў дэманстрацыі супраць імігрантаў да выплаты штрафаў за заклікі да нянавісці, пагарды і збіцця мусульман, паведамляе Радыё Польшча.

Суд пастанавіў, што Мацей В. і Марцін П. павінны заплаціць штрафы ў памеры 1950 злотых (прыкладна 450 еўра), а Цэзары М. і Міхал С. — па 2250 злотых (каля 520 еўра).

Абвінавачаныя ўзялі ўдзел у дэманстрацыі пад лозунгам «Палякі супраць імігрантаў», якая адбылася ў Любліне на Літоўскай плошчы ў кастрычніку мінулага года. Арганізатары дэманстрацыі заклікалі яго ўдзельнікаў устрымацца ад якіх-небудзь лозунгаў. Аднак, пасля завяршэння пратэсту, калі ўдзельнікі пачалі разыходзіцца, група палякаў некалькі разоў выкрыкнула абразы ў адрас мусульман. У выніку гэтага іх затрымала паліцыя і запісала іх асабістыя дадзеныя.

Адказваючы перад судом, яны не прызналі сваю віну, заявілі, што не разумеюць сутнасці абвінавачвання, а таксама адмаўляюцца тлумачыць свае дзеянні і адказваць на пытанні. Суд прыйшоў да высновы, што іх віна не выклікае сумненняў, а абвінавачванні былі пацверджаныя сведчаннямі відавочцаў і праваахоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0