Наталля Трафімава з 1 студзеня 2017 года стане галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 5» заявіў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў, піша Tribuna.com.

Ранейшым трэнерам нацыянальнай каманды з'яўляўся Анатоль Буяльскі. З ім кантракт не працягнулі, але пагадненне спецыяліста, як заяўляў раней міністр спорту Аляксандр Шамко, дзейнічае да 31 снежня 2016 года. Паведамлялася, што бакі не дамовіліся па ўмовах далейшага супрацоўніцтва і ў нацыянальнай каманды будзе новы трэнер. На лістападаўскі вырашальны матч кваліфікацыі на Еўра-2017 супраць Бельгіі са зборнай адправіцца Трафімава пакуль у якасці трэнера каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0