3 лістапада (чацвер) — Урачыстае адкрыццё «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў» і тэатралізаваная прэзентацыя кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар».

З удзелам дыпламатычнага корпуса, перакладчыцаў Марыі Пушкінай, Ганны Янкуты, Марыны Шоды і Марыны Казлоўскай, а таксама актораў Купалаўскага тэатра. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Мінск, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход — вольны

Паэтычныя чытанні, гутаркі з польскімі літаратарамі і журналістамі ды іх беларускімі перакладчыкамі, тэатралізаваная прэзентацыя рамана, канцэрт рок-гурта… Усё гэта — традыцыйны, ужо пяты па ліку, «Месяц польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў», які пройдзе ў лістападзе 2016 года ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?