37-гадовы жыхар Дубровенскага раёна К. ужо не аднойчы адбываў турэмныя тэрміны, у тым ліку і за забойства. Зноў трапіўшы на крадзяжы, паспрабаваў сысці ад пакарання. Спачатку абвінаваціў пажылога суддзю ў інтымнай сувязі з маладой дзяўчынай-дзяржабвінаваўцай.

Потым ганебную гісторыю прыдумаў для следчага. А затым папракнуў пракурора ў тым, што яна нібыта прыняла ад яго хабар у кошт прабачэння яго правінаў. І нават пасля таго, як быў вынесены абвінаваўчы прысуд і рэцыдывісту прызначылі чарговы тэрмін пазбаўлення волі, К. працягваў выдумляць. Нават у турме. Пракурор Дубровенскага раёна Яўген Аўцын, які падтрымліваў абвінавачанне ў ходзе апошняга судовага працэсу, распавёў:

— За кароткі час абвінавачваны напісаў нямала паклёпаў ў разнастайныя інстанцыі. Але, як той казаў, цярпенне скончылася. Адбыўся новы суд. У якасці пацярпелых на ім былі пракурорскі работнік, следчы і суддзя. За іх публічную абразу, а таксама за заведама лжывае паведамленне аб здзяйсненні цяжкага злачынства службовай асобай (хабарніцтва) злачынец атрымаў дадаткова яшчэ 5 гадоў зняволення. Цяпер К. правядзе ў месцах пазбаўлення волі агулам 8 гадоў.

Прысуд уступіў у сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?