Сяргей Прылуцкі прэзентуе кнігу вершаў Кім Чжун Хо «Патрыятызм для чайнікаў» у сваім перакладзе з паўночнакарэйскай, а Павал Касцюкевіч — сямейную сагу «План Бабарозы».

31 кастрычніка. Брэст, Прастора КХ, Халтурына 2/1, пачатак а 19-й. Уваход — вольны.

У межах грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

***

Новая кніга вершаў Кім Чжун Хо «Патрыятызм для чайнікаў» у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо — сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання. Кнігу складаюць раней невядомыя тэксты, а таксама вершы са зборнікаў «Міністэрства ўнутраных органаў», «Патрыятызм для чайнікаў», «Зеляней, магілка!» і «Жылы і мазалі».

Раман «План Бабарозы» — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?