Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кіраўнікоў раёнаў у сферы сельскай гаспадаркі надаць прыярытэтную ўвагу вываду праблемных прадпрыемстваў на ўстойлівую працу. Пра гэта ён заявіў сёння, прызначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.

«Трэба вельмі сур'ёзна рыхтавацца да наступнага года. Ён будзе асаблівым. Ніхто ні за кім хадзіць і ўгаворваць не будзе. І вам не варта ехаць туды, куды не трэба (я маю на ўвазе на сельгаспрадпрыемствы, у сельскія раёны). Не трэба туды ехаць лішні раз. Тады едзьце туды, дзе дрэнна», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, як правіла, у кожным раёне ёсць адно-два сельгаспрадпрыемствы, якія патрабуюць пільнай да сябе ўвагі. «Бярыцеся за іх. Астатнія, вядома, трымаеце ў поле зроку. Не глядзіце, прыватныя яны (прыватызаваныя) або дзяржаўныя. Вы за іх адказваеце, і ўсе кіраўнікі павінны быць жорстка падпарадкаваны вам і выконваць тыя патрабаванні, якія ўстаноўлены законамі ў нашай дзяржаве», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?