Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў назваў цынічным і непрыстойным абмеркаванне магчымасці ўвядзення Еўрасаюзам новых санкцый у дачыненні да Расіі з-за сітуацыі ў Сірыі, піша ВВС.

АР

«Цяпер Сірыя ўжо на ўсю моц згадваецца як чарговая тэма, за якую можна зачапіцца русафобам, і, спекулюючы на пакутах людзей, спекулюючы на гуманітарных аспектах сірыйскага крызісу, можна паспрабаваць усіх астатніх — не русафобаў — зацягнуць у чарговую антырасійскую санкцыйную кампанію», — заявіў Лаўроў.

«Гэта проста непрыстойна, несумленна і цынічна. Спадзяюся, што ўсе гэта разумеюць», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?