Нацыянальная асамблея Венесуэлы, што кантралюецца апазіцыяй, ухваліла пачатак працэсу імпічменту прэзідэнта Нікаласа Мадуры, перадае Reuters.

AFP

AFP

Галасаванне адбылося на пасяджэнні ў аўторак, 25 кастрычніка. Члены парламента таксама прагаласавалі за выклік Мадуры на пасяджэнне кангрэса на наступным тыдні, 1 лістапада, піша rbc.ru.

У мінулую пятніцу, 21 кастрычніка, у Венесуэле быў заблакаваны рэферэндум аб адхіленні Мадуры ад улады з-за прэтэнзій да подпісаў - выбарчая камісія адмовілася рэгістраваць подпісы ў падтрымку яго правядзення, бо суды прызналі частку подпісаў падробленымі, пасля чаго парламент краіны абвясціў пра пачатак адхілення Мадура шляхам імпічменту.

У нядзелю, 23 кастрычніка, Нацыянальная асамблея сабралася на пазачарговую сесію і прыняла заяву, у якой абвінаваціла прэзідэнта ва ўзурпацыі ўлады, заклікаўшы армію не падпарадкоўвацца яму. «Урад ажыццявіў дзяржаўны пераварот, ён мае намер скрасці галасы венесуэльцаў», - заявіў тады апазіцыйны дэпутат Хуліа Борхес.

Праціўнікі Мадуры перамаглі на парламенцкіх выбарах у снежні 2015 года і займаюць у асамблеі дзве траціны месцаў.

На сераду, 26 кастрычніка, апазіцыя запланавала маштабныя акцыі пратэсту. У гэты дзень павінен быў пачацца чарговы раўнд збору подпісаў у падтрымку рэферэндуму аб адхіленні прэзідэнта.

Паўнамоцтвы Мадуры мінаюць у 2019 годзе. Калі рэферэндум аб адхіленні не адбудзецца ў гэтым годзе, то ў выпадку імпічменту не будуць праходзіць выбары - да 2019 года ва ўладзе застанецца віцэ-прэзідэнт Арыстабула Істур, прыхільнік Мадуры. Калі Мадура прайграе рэферэндум да 10 студзеня 2017 года, то ў Венесуэле пройдуць пазачарговыя прэзідэнцкія выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?