Грамадскае абмеркаванне праекта дэталёвага планавання тэрыторыі жылой сядзібнай забудовы вёскі Цна пройдзе ў Мінску з 14 лістапада па 8 снежня. Пра гэта інфармуе адміністрацыя Савецкага раёна сталіцы.
Зямельны ўчастак займае 570 га, у праект уключаны тэрыторыя ў межах вул. Шырокая — вул. Падольская — вул. Кальцова — вул. Собінава — 4-ы зав. Кальцова — заходняя мяжа жылой зоны 37Жм — паўночная мяжа зоны 37Жм — 1-ы зав. Кальцова. Прадугледжаная рэканструкцыя жыллёвага фонду, будаўніцтва аб'ектаў жыллёвага, грамадскага і камунальна-абслуговага прызначэння, добраўпарадкаванне зоны адпачынку ля Цнянскага вадасховішча.
Архітэктары запраектавалі шматузроўневыя гаражы, дзіцячы сад, аб'екты гандлёвага і бытавога абслугоўвання, дзіцячы забаўляльны цэнтр, фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, відовішчна-забаўляльны цэнтр.
З экспазіцыйнымі матэрыяламі праекта можна азнаёміцца з 14 па 28 лістапада ў вестыбюлі 1-га паверха адміністрацыі Савецкага раёна Мінска па вул. Дарашэвіча, 8 (панядзелак-пятніца з 8.00 да 20.00). Прэзентацыя адбудзецца 16 лістапада ў 18.30 у памяшканні філіяла БДЭУ «Мінскі гандлёвы каледж».





