Адмысловыя знакі, якія маюць папярэджваць турыстаў пра канец бязвізавай зоны, усталявалі вакол Гродна ў аўторак, 25 кастрычніка. Яны выкананыя на трох мовах: рускай, польскай і англійскай. На мове найбліжэйшага суседа — Польшчы — умудрыліся зрабіць памылку.

На знаках напісана «Granica obsharu bezwizowego», хаця слова «абшар» па-польску пішацца праз «sz», а не праз «sh». Правільна — «obszaru». Хаця і само слова тут не вельмі пасуе. Больш пісьменна было б напісаць «strefy bezwizowej».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?