26 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава на Віцебшчыне адбудзецца ўручэнне ўзнагароды «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай Рухам «За Свабоду» пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча.

Прэмія «За свабоду думкі» заснаваная сёлета. Ёй узнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды. Імёны першых трох лаўрэатаў, якія вызначаюцца журы, будуць абвешчаныя 26 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава ў Бычках. У наступныя гады будзе ўганараваны адзін лаўрэат.

У склад журы былі запрошаны Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Святлана Алексеевіч, Уладзімір Арлоў, Івонка Сурвіла, Лявон Баршчэўскі, Валер Булгакаў, Павал Севярынец, іншыя грамадзкія дзеячы.

Лаўрэатам прэміі ўручаецца статуэтка «За Свабоду думкі» аўтарства Віктара Копача і памятны дыплом.

На урачыстае ўручэнне ўзнагароды запрошаны сябры журы, прадстаўнікі грамадскасці і дыпламатычнага корпусу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?