За ўжыванне забароненых прэпаратаў у беларускай цяжкаатлеткі Марыны Шкерманковай забралі бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў-2012 у Лондане.

Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта, паведамляе БелТА.

На лонданскай Алімпіядзе Марына Шкерманкова заняла 3-е месца ў вагавой катэгорыі да 69 кг. Пасля пераправеркі допінг-пробаў ў яе былі выяўленыя забароненыя анабалічныя стэроіды, як і ў яшчэ двух беларускіх цяжкаатлетаў — Яўгена Жарнасека, які заняў 9-е месца ў вагавой катэгорыі звыш 105 кг, і Дзіны Сазанавец, якая апынулася на 4-м месцы ў вазе да 69 кг ўслед за Шкерманковай.

Раней паведамлялася, што за ўжыванне допінгу на Алімпіядзе-2008 у Пекіне медалі забралі ў яшчэ дваіх прадстаўнікоў Беларусі: Андрэя Рыбакова (срэбра ў вагавой катэгорыі да 85 кг) і Анастасіі Новікавай (бронзай у вагавой катэгорыі да 53 кг).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0