• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
Фота 5 з 5
28.10.2016 / 10:55

Як памірае гістарычны млын у адной з палескіх вёсак

Час не стаіць на месцы: пакуль помнік архітэктуры — млын у адной з палескіх вёсак — зарастае бур’яном і кустамі, прадпрымальныя людзі аказваюць паслугі па перамолцы зерня на муку, падвозячы міні-млыны проста да двара замоўцы.

Забыты млын на краі палескай вёскі Калоднае

А яшчэ літаральна дваццаць гадоў таму млын у вёсцы Калоднае Столінскага раёна працаваў на ўсю моц ад ранку да вечара. Хоць зараз ён аказаўся непатрэбным і нерэнтабельным, будынак, незвычайны для нашага рэгіёна помнік архітэктуры, нават не ўваходзіць у спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці раёна. Калісьці супрацоўнікамі раённага краязнаўчага музея з аднадумцамі была зроблена спроба зрабіць гэта, аднак яна аказалася безвыніковай.

Цікаўныя толькі зазіраюць у будынак праз выбітыя вокны і дзверы, а самыя дапытлівыя рашуча заходзяць у памяшканне.

Каладнянскі млын — цікавы турыстычны аб’ект

Сцены млына вытрывалі і працу, калі жорны яшчэ круціліся на карысць вяскоўцам і жыхарам суседніх населеных пунктаў, і здзекі тых, хто расцягваў млынарнае дабро на ўласныя патрэбы. Яны і цяпер стойка трымаюцца насуперак усім прыродным стыхіям. На жаль, такі будынак аказаўся нікому непатрэбным. Аднак і цяпер ён з’яўляецца цікавым аб’ектам архітэктуры, паглядзець які прыязджаюць турысты, што цікавяцца гісторыяй Століншчыны. Існуе экскурсійна-пазнаваўчы турыстычны маршрут «Па старажытнай Тураўскай зямлі», шлях якога з Пінска да Турава пралягае якраз праз Калоднае. Падчас наведвання былой сядзібы Скірмунтаў у гэтай вёсцы і ўзгадваецца млын.

Пра гісторыю і ўнікальнасць каладнянска млына

Гісторыя каладнянскага млына цікавая, нягледзячы на тое, што мае сумнае заканчэнне. Былы дырэктар Каладнянскай школы, краязнаўца Міхаіл Карсека, падзяліўся з Медыя-Палессем гісторыяй з’яўлення гэтага млына (мельніцы, як называюць яго мясцовыя жыхары) у Калодным.

Усё пачалося ў канцы ХІХ стагоддзя. Валасны пісар з Навагрудка Якаў Іванавіч Сазановіч стаў ініцыятарам пераезду людзей з Навагрудчыны на Палессе ў маёнтак Калодна (былая ўласнасць Скірмунтаў). 1888 год стаў годам заснавання вёскі Калоднае. І ўжо прыкладна ў 1900 годзе Якавам Сазановічам на тэрыторыі былой панскай сядзібы пабудаваны млын. У 1919 годзе ўладальнік млына пайшоў з жыцця, а яго справу прадоўжылі сын і ўнукі.

Ксенафонт Сазановіч у 1923 годзе з аднавяскоўцам Васілём Яваровічам і Васілём Шаўчэнкам з Дзераўной арганізавалі таварыства для сумеснага стварэння паравога млына. У той час у вёсцы некаторыя гаспадары мелі ветраныя млыны: Васіль Мазала, Васіль Яваровіч, Іван Лічко. Таварыства пабудавала паравы млын з лакамабілем у 12 конскіх сіл. Пры млыне працавала крупарушка. Перавага гэтага млына ў параўнанні з ветравымі была ў магчымасці працаваць у любое надвор’е. У 1927 годзе да лакамабіля падключылі малатарню і сталі малаціць збожжа. У 1932 годзе стары лакамабіль заменены на новы. Паравы млын Ксенафонта Сазановіча працаваў да 1936 года.

15 снежня 1936 года сыны Ксенафонта, Георгій і Сяргей, пазычыўшы ў людзей грошы, запусцілі новы млын, больш прадуктыўны. Ён размясціўся на ўскрайку вёскі, якраз там, дзе знаходзіцца і па сённяшні дзень: каля дарогі, якая ішла на Пінск цераз Калоднае. Зараз яна пралягае паралельна сучаснай аўтадарозе ў кірунку Столін—Пінск, і млын восенню і зімою добра відаць з шашы. Дарэчы, Георгій вучыўся на спецыяльных курсах у Варшаве, дзе засвоіў законы тагачаснага праектавання і будаўніцтва аб’ектаў. Вось адкуль у Калодным такі млын.

Каладнянскі млын нагадвае гаспадарчыя пабудовы ў суседняй Польшчы

Будынак зроблены на бетонным фундаменце, мае драўляны каркас, сцены якога запоўнены белай цэглай. Цікава, што да гэтага часу каркас бясхознай пабудовы не прагніў, не струхлеў і не разваліўся. Цэглу куплялі ў Гарадной, драўніну выкарыстоўвалі мясцовую. Паколькі месца пад будаўніцтва было выбрана балоцістае, то прыйшлося рабіць насып. А каб вада не затапляла, вакол млына выкапалі глыбокую канаву, дно якой для трываласці выклалі цэглай. Праект быў распрацаваны такім чынам, што памяшканне пры рабоце млына вібрыравала, але не пашкоджвалася. Старажылы лічаць, што будаўніцтва вялося ў 1930 годзе, а дакументы сцвярджаюць, што млын пачаў працаваць у 1935 годзе.

Колішнія жорны засталіся без працы

Млын працаваў на газагенератары. Ён быў вельмі запатрабаваны сярод насельніцтва. З цягам часу там зрабілі прыстасаванне для часання воўны, сталі рэзаць дошкі на цыркулярцы. У левай частцы млына стаяў лакамабіль, ад якога ішоў вялікі вал. Яшчэ ў адным памяшканні знаходзілася ваўначоска.

Унікальнасць гэтага млына ў тым, што на адным валу можна было выконваць не менш чым пяць розных аперацый: малоць збожжа, рабіць крупы, ціснуць алей, часаць воўну, пілаваць дошкі і інш.

Аднак неўзабаве пачалася Вялікая Айчынная вайна. Млын не працаваў. Вядома, што ў час вайны немцы, калі адступалі, забралі і вывезлі частку абсталявання млына. Паколькі млын не працаваў, малоць збожжа людзі вазілі ў вёску Рухча. Пасля вайны Еліферый Лічко і Георгій Сазановіч прыклалі ўсе намаганні, каб аднавіць патрэбныя дэталі і ўзнавіць работу млына. Млын зноў запрацаваў.

У хуткім часе яго нацыяналізавалі і перадалі Столінскаму райпрамкамбінату, а затым аддалі калгасу. Малолі тут збожжа і для калгаса, і для насельніцтва. З цягам часу перавялі на электрычную цягу, а лакамабіль адправілі на металалом.

Пасля аб’яднання радчыцкага і фядорскага калгасаў у эканамічных мэтах было прынята рашэнне спыніць працу каладнянскага млына. Праца ў млыне спынілася, ён быў разрабаваны, і засталося тое, што маем на гэты час.

Гэта сапраўдная культурная каштоўнасць, але, на жаль, закінутая. Такія архітэктурныя збудаванні, па словах гісторыкаў, сустракаюцца на Беларусі рэдка. Што датычыцца Століншчыны, то вядучы метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны раёна Аляксандр Марушка пацвярджае наяўнасць толькі адной такой пабудовы ў Столінскім раёне — у Калодным.

Шкада, што такая спадчына не патрэбна нікому і паступова разбураецца ад дажджу, ветру, снегу і нядобрых людзей.

Наталля Базар, Медыя-Палессе

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх