прапануе пасажырам бізнэс-клясы авіякампанія «Раянэйр».

«Ryanair» – адна зь першых так званых танных авіяліній. Гэта такія перавозчыкі, якія пайшлі па шляху максымальнага абмежаваньня выдаткаў. На борце іх самалётаў не выдаюць газэтаў, ня кормяць, і ўсё такое. Затое білеты на такую лінію каштуюць больш чым даступна. Скажам, з Варшавы можна даляцець да Брытаніі і вярнуцца за 40 даляраў.

«Раянэйр» стаў вялікім посьпехам на рынку, зрабіў сапраўдную рэвалюцыю. Цяпер кампанія хоча заваяваць трансатлянтычныя маршруты. Але ў гэтым выпадку яна хоча пазмагацца ня толькі за ашчадных падарожнікаў, але і за багатыроў. Як? Заснавальнік і кіраўнік канцэрну Майкл O'Ліры публічна прапанаваў: «Эканом-кляса будзе вельмі танная – 10 эўра за білет – затое бізнэс-кляса будзе вельмі дарагая. Для самых-самых кліентаў. Усё забясьпечым. І ложкі, і аральны сэкс. Усё задарма. Плаціш за білет 5 тыс. эўра, і ўсё маеш за так».

Вядома, О’Ліры даў дыму. Але відэазапіс гэтага ягонага выбрыку за пяць дзён прагледзела 120 тыс. інтэрнаўтаў. Пра яго напісалі паважныя СМІ.

Што вы думаеце? Пабачыўшы выгаду, маркетолягі «Раянэйру» ўчапіліся за плюху свайго шэфа. Прэс-сакратар кампанію заявіў: «Beds and Blowjobs» будзе працоўнай назвай нашай паслугі ў клясе бізнэс. Мы ганарымся тым, што запіс нашай прэс-канфэрэнцыі стаў самым папулярным кліпам у сэкцыі «Падарожжы» на YouTube. … «Ryanair» пацьвярджае, што на прэс-канфэрэнцыі 17 чэрвеня прагучала прапанава, каб білеты ў эканом-клясу на трансатлянтычныя рэйсы каштавалі вельмі мала, ад 10 эўра ў адзін бок, пры гэтым кампанія хоча забясьпечыць найвышэйшыя стандарты ў бізнэс-клясе … і што працоўная назва паслугі перавозкі бізнэс-клясам гучыць як Beds and Blowjobs. … Мы ўражаныя, што перакладчык не знайшоў нямецкага адпаведніка слову Blowjobs. Моўны аддзел «Ryanair» бясплатна даставіць у любое месца ... першага пасажыра, які перакладзе слова Blowjobs на нямецкую мову», – гэтая заява вывешаная на сайце кампаніі.

Пераклалі б мы ім па-беларуску…

Усё гэта называецца цяпер «вірусная рэкляма» – такія маркетынгавыя крокі, калі рэклямныя ці квазірэклямныя ролікі падхопліваюцца і распаўсюджваюцца самімі спажыўцамі. Тое самае практыкуюць некаторыя вядомыя палітыкі, за словам у кішэню ня лезуць.

O'Ліры майстар маркетынгу.

Калі пару гадоў таму «Ryanair» адкрыў палёты з Дубліна да Рыму, O'Ліры асабіста пераапрануўся ў кардынала і абяцаў у рэкляме: «Habemus самыя ніжнія цэны». За гэты выбрык яго пракляла ягоная ўласная маці, гарлівая каталічка. Што ж, ён і гэтую навіну пасьпяшаўся распаўсюдзіць.

O'Leary promises blowjobs on Ryanair
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?