У мінулую суботу ў клубе «Мулен Руж» адбыўся канфлікт. Адзін з наведвальнікаў ударыў другога ў вока. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю аддзялення нейрахірургіі бальніцы хуткай дапамогі, і праз некаторы час мужчына памёр. У Следчым камітэце пацвярджаюць, што па факце канфлікту заведзеная крымінальная справа.

— Мы з маім найлепшым сябрам прыйшлі на вечарыну, — распавядае Onliner.by відавочца канфлікту. — Ён танцаваў у коле з дзяўчынай. Тут да яго падышоў нейкі хлопец. Сказаў, што гэта яго дзяўчына і каб ён адышоў. Сябар пайшоў. Праз некаторы час да яго зноў падышоў гэты хлопец і ўдарыў кулаком у твар. Ад нечаканасці мой таварыш упаў і стукнуўся патыліцай. Пералом чэрапа, іншыя пашкоджанні. Яго даставілі ў бальніцу, і ўчора ён памёр, так і не ачуняўшы…

У клубе «Мулен Руж» пакуль устрымліваюцца ад афіцыйных каментароў. У рэанімацыі аддзялення нейрахірургіі БСМП пацвярджаюць, што пацыент, якога даставілі ў бальніцу пасля канфлікту ў начным клубе, учора памёр. У Следчым камітэце кажуць, што па факце канфлікту заведзеная крымінальная справа, вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?