Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце Абу-Дабі, паведамляе яго прэс-служба.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы сустрэнецца са спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Таксама запланаваны перамовы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, кіраўніком эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.

На сустрэчах будуць абмяркоўвацца перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыя сумесных праектаў.

Перад гэтым Лукашэнка з афіцыйным візітам наведаў Катар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0