28 кастрычніка пайшоў з жыцця Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 Аляксандр Адамавіч нарадзіўся ў вёсцы Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна 28 жніўня 1940 года. У 1962 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Атамная фізіка». З 1965 г. вучыўся ў аспірантуры і працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі Акадэміі навук БССР.

Пачынаючы з 1972 г. ездзіў у рэгіёны рэспублікі ў складзе навуковых экспедыцый Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. З 1979 г. пачаў працаваць у Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БCCР.

У 2003 годзе А.А. Ярашэвіч абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Манументальна-дэкаратыўная скульптура Беларусі XVII—XVIII стст.».

З 2004 года працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца аўтарам вялікай колькасці навуковых публікацый па сакральным мастацтве Беларусі. Праводзіў атрыбуцыі твораў беларускага мастацтва з музейных збораў, быў натхняльнікам і аўтарам ідэй многіх выстаў старажытнабеларускага мастацтва. У апошні час займаўся падрыхтоўкай каталогаў беларускага гістарычнага партрэта і алтарнай скульптуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?